Арганізацыя былых сілавікоў BelPol паведаміла, што Віктара Бабарыку ў красавіку зьбілі людзі, якія «не адносяцца да пэрсаналу наваполацкай калёніі», дзе ён адбывае пакараньне.
«Сур’ёзныя цялесныя пашкоджаньні» экс-прэтэндэнту на пасаду прэзыдэнта палітвязьню Віктару Бабарыку нанесьлі "прадстаўнікі карных структур рэжыму, якія не адносяцца да пэрсаналу наваполацкай калёніі, паведаміла 13 кастрычніка абʼяднаньне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на свае крыніцы.
Па дадзеных арганізацыі, гэтыя людзі «спэцыяльна прыяжджалі ў ВК-1 для правядзеньня нібыта «прафіляктычнай гутаркі», якая «перарасла ў жорсткую акцыю запалохваньня».
Адзначаецца, што пасьля зьбіцьця Бабарыку шпіталізавалі. Цяпер ён «па-ранейшаму ізаляваны ад іншых зьняволеных і знаходзіцца адзін у памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ) ВК № 1, мае праблемы са здароўем — збоі ў працы сэрца».
26 красавіка гэтага года з’явілася інфармацыя аб шпіталізацыі Віктара Бабарыка ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматоракс. Крыніца BPN паведаміла, што «магчыма, у лёгкіх у яго выяўлена вада».
Увечары 27 красавіка палітык усё яшчэ знаходзіўся ў шпіталі, праходзіў лячэнне ў хірургічным аддзяленні, быў у стане сярэдняй цяжкасці.
У ліпені адміністрацыя наваполацкай калоніі паведаміла сваякам Бабарыка, што ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). 17 ліпеня родныя палітвязня патрапілі на прыём да адміністрацыі калоніі, там ім сказалі, што ягонаму здароўю «нічога не пагражае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эдуарду Бабарыку прысудзілі 8 гадоў калёніі, пад сьледзтвам яго трымалі больш за іншых палітвязьняўСтаршыня праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка вылучаўся кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары 2020 году, меў самы высокі рэйтынг сярод усіх кандыдатаў. У чэрвені 2020 году яго арыштавалі, а ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата.
Віктару Бабарыку выставілі абвінавачаньне ў атрыманьні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, «а таксама ў легалізацыі („адмываньні“) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры». 6 ліпеня 2021 году Вярхоўны суд прысудзіў Віктару Бабарыку 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 5 тысяч базавых велічынь.
19 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца разгляд справы ў дачыненьні да Віктара Бабарыкі і яшчэ 7 чалавек, якія раней праходзілі па «справе Белгазпрамбанку». Запіс у раскладзе Вярхоўнага суду заўважыў Альянс расьсьледнікаў Беларусі.
У якасьці крымінальнага артыкула ці сутнасьці матэрыялу (скаргі) указана «іншыя дакумэнты».
Справу будзе разглядаць судзьдзя Ігар Любавіцкі, які ў 2021 вынес прысуд.
«Гэта значыць, што разгляд не ў парадку нагляду, а ў сувязі з прывядзеньнем прысуду ў выкананьне (арт.402 КПК), па гэтых падставах магчымыя: ужываньне адтэрміноўкі пакараньня, умоўна-датэрміновае вызваленьне, замена неадбытай часткі пакараньня мякчэйшым, перавод з адной папраўчай калёніі ў іншую, а таксама замена пакараньня на больш строгае ў выпадку злоснага ўхіленьня ад яго адбыцьця. Віктар Бабарыка не прызнаў віны, у такім выпадку гаворка можа ісьці аб УДВ для іншых асуджаных, якія адбылі 2/3 тэрміну», — адзначае Альянс расьсьледнікаў Беларусі.
Калі суд ня зробяць закрытым ці «завочным», на судзе зьявіцца магчымасьць нарэшце пабачыць Віктара Бабарыку.
Старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Паводле зьвестак BelPol, Віктар Бабарыка, верагодна, знаходзіцца ў папраўчай калёніі Наваполацку