Полк імя Каліноўскага апублікаваў зварот з нагоды вайны Ізраіля з Хамас.
Зварот на іўрыце агучыў баец батальёна «Western» палка імя Каліноўскага.
Сярод іншага ён завіў:
«Сёньня полк Каліноўскага разам з народам Ізраіля, бо мы, як ніхто, ведаем, што значыць змагацца за волю і само права на існаваньне нацыі і дзяржаўнасьці.
Полк Каліноўскага выказвае сваю гатоўнасьць, пры неабходнасьці накіраваць групу нашых спрактыкаваных байцоў розных нацыянальнасьцяў для дапамогі ваярам ЦАХАЛ».
Баец закончыў свой зварот словамі: «Жыве Беларусь! Слава Украіне! Віва Ізраіль!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Полк Каліноўскага паведаміў, што яго байцы атрымалі ўкраінскія ўзнагароды