Як паведамляе BBC, у кібуцы былі забітыя дзясяткі мірных жыхароў, у тым ліку малыя дзеці. Ізраільскія вайскоўцы расказалі карэспандэнту BBC Джэрэмі Боўэну, што некаторых з забітых былі абезгалоўленыя.
Агенцтва Reuters цытуе ізраільскага генэрала Ітая Вірува, які кіруе пошукавымі работамі ў пасёлку: «Гэта не вайна, гэта ня поле бою. Гэта разьня, гэта тэрор». Reuters паведамляе, што ў сярод забітых таксама былі целы баевікоў ХАМАСу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Колькасьць ізраільскіх ахвяраў нападу ХАМАС перавысіла тысячуРаней шматлікія сьведкі расказвалі аб расправе над бяззбройнымі жыхарамі прыгранічных ізраільскіх паселішчаў. Колькасьць забітых сярод наведнікаў музычнага фэстывалю пад адкрытым небам SUPERNOVA ацэньваецца ў 250. Сярод іх — грамадзяне розных краін. Некаторых наведнікаў фэстывалю ўзялі ў закладнікі.
Усяго з 7 кастрычніка за час атакі ХАМАСу на Ізраіль загінулі ня менш за тысячу жыхароў гэтай краіны, больш за тры з паловай тысячы атрымалі раненьні. Улады Ізраілю заявілі, што дадуць жорсткі адказ і разбураць вайсковую інфраструктуру ХАМАСу ў сэктары Газа. У выніку ўдараў Арміі абароны Ізраілю, паводле зьвестак палестынскага боку, загінулі каля 800 палестынцаў, амаль чатыры тысячы жыхароў Газы атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На музычным фэстывалі ў Ізраілі загінулі ня менш за 260 чалавек. Як гэта было