ЗША паведамілі аб захопе каардынатара «Ісламскай дзяржавы» у Сырыі

Ілюстрацыйнае фота

Цэнтральнае камандаваньне Ўзброеных сіл ЗША паведаміла аб рэйдзе з выкарыстаньнем верталётаў на поўначы Сырыі, у выніку якога 28 верасьня быў захоплены каардынатар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД) Мамдух Ібрагім аль-Хаджы Шэйх.

На мінулым тыдні, як адзначае Reuters, сілы Цэнтральнага камандаваньня зрабілі справаздачу аб затрыманьні падчас рэйду аднаго з кіраўнікоў апэратыўнага штаба «Ісламскай дзяржавы» у Сырыі. Ён, як сьцьвярджаецца, меў сувязі з усёй сеткай ІД у рэгіёне.

У заявах амэрыканскага камандаваньня гаворыцца, што падчас абедзьвюх апэрацый ніхто з цывільных асобаў не пацярпеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сырыі забілі лідэра «Ісламскай дзяржавы»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША выставілі абвінавачаньні прапагандысту «Ісламскай дзяржавы»