Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі забілі лідэра «Ісламскай дзяржавы»


Сырыя, ілюстрацыйнае фота
Сырыя, ілюстрацыйнае фота

Лідэр баевікоў «Ісламскай дзяржавы» (ІД) Абу аль-Хасан аль-Хашэмі аль-Курайшы быў забіты ў выніку апэрацыі, праведзенай паўстанцкай Свабоднай сырыйскай арміяй яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка ў сырыйскай правінцыі Дараа. Пра гэта стала вядома толькі цяпер пасьля заявы амэрыканскіх вайскоўцаў.

Самі амэрыканскія вайскоўцы ня ўдзельнічалі ў апэрацыі, заявіў прадстаўнік арміі ЗША, якога цытуе Reuters.

Забойства лідэра ІД пацьвердзіў і прэс-сакратар «Ісламскай дзяржавы» ў гукавым паведамленьні, апублікаваным у Telegram.

Ён сказаў, што Абу аль-Хасан аль-Хашэмі аль-Курайшы быў забіты падчас «змаганьня з ворагамі Бога», не ўдакладняючы падрабязнасьцяў. ІД выбрала новым лідэрам Абу аль-Хусэйна аль-Хусэйні аль-Курайшы, дадаў прэс-сакратар.

Ніякіх падрабязнасьцяў пра новага лідэра ІД у аўдыё не паведамляецца.

Хасан Хасан, аўтар кнігі пра «Ісламскую дзяржаву», заявіў, што групоўка аслабела.

«Гэта ня значыць, што з групоўкай пакончылі, але на дадзены момант гэта цень ранейшай, яны істотна панішчаныя з пункту гледжаньня іх кіраўніцтва і іх здольнасьці зьдзяйсьняць напады. У іх больш няма знакавых, харызматычных лідэраў, і яны не рабілі сур’ёзных нападаў у апошні час», — сказаў ён.

Ісламская дзяржава паўстала падчас грамадзянскай вайны ў Іраку і захапіла вялізныя ўчасткі Іраку і Сырыі ў 2014 годзе. Былы халіф ІД Абу Бакр аль-Багдадзі абвясьціў ісламскі халіфат зь мячэці ў Масуле на поўначы Іраку ў тым жа годзе і абвясьціў сябе халіфам усіх мусульман. Жорсткае праўленьне «Ісламскай дзяржавы», падчас якога яна забіла і пакарала сьмерцю тысячы людзей у імя сваёй вузкай інтэрпрэтацыі ісламу, завяршылася ў 2017-м таксама ў Масуле, калі ірацкія і міжнародныя сілы разграмілі групоўку.

Тысячы баевікоў «ІД» у апошнія гады ў асноўным хаваюцца ў аддаленых раёнах Іраку і Сырыі, хоць усё яшчэ здольныя зьдзяйсьняць значныя напады ў стылі паўстанцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG