Ужо сёньня: 200 гадоў таму нарадзіўся Ўладзіслаў Сыракомля

Уладзіслаў Сыракомля

Падзеі 29 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1529 — зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1772 — першы падзел Рэчы Паспалітай зацьверджаны Соймам.

1872 — адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя.

1938 — падпісаная Мюнхэнская дамова. Італія, Вялікая Брытанія і Францыя пагадзіліся, каб Нямеччына анэксавала Судэцкую вобласьць Чэхаславаччыны.

1939 — зьнішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991 годзе).

Абраз Будслаўскай Маці Божай

1941 — адбыўся масавы расстрэл нацыстамі цывільных жыхароў ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах Кіева).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Ізраілю ўпершыню падчас вайны наведвае Кіеў, каб «падтрымаць Украіну ў цяжкую хвіліну»

У гэты дзень нарадзіліся

106 да н. э. — Гнэй Пампэй Вялікі, рымскі палкаводзец і неаднаразовы консул рэспублікі.

1547 Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.

1823 Уладзіслаў Сыракомля, паэт, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень.

Уладзіслаў Сыракомля

1866 Міхайла Грушэўскі, украінскі гісторык, старшыня Цэнтральнай Рады.

1880Сяргей Сахараў, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог.

1891Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадзкі дзеяч, міністар сельскай гаспадаркі ўраду БНР.

Аркадзь Смоліч, 1918 год

1904Леў Голуб, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, народны артыст Беларускай ССР.

1912Мікелянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гуэры ў Пінабілі

1923Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец, крытык.

1943Лех Валэнса, заснавальнік польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», а пазьней прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэзыдэнт Польшчы Валэнса: я хацеў, каб Украіна і Беларусь разам уступілі ў Эўразьвяз і NATO

1946Іван Гайшун, матэматык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

1958Адам Глобус, пісьменьнік і мастак.

1959Вітаўт Мартыненка, музычны журналіст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэрсэрк, але не дэструктыўны. Хто такі Вітаўт Мартыненка