Грузія спыніла рээкспарт эўрапейскіх аўтамабіляў у Беларусь і Расею

Ілюстрацыйнае фота

Перад гэтым Грузія забараніла экспарт і рээкспарт амэрыканскіх аўтамабіляў у Беларусь і Расею.

У Грузіі набыла юрыдычную моц рашэньне аб забароне экспарту і рээкспарту аўтамабіляў з Эўропы ў Беларусь і Расею.

З 1 жніўня Грузія забараніла экспарт і рээкспарт аўтамабіляў з ЗША ў Беларусь і Расею.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праз санкцыі забаронены рээкспарт аўтамабіляў з Грузіі ў Беларусь і Расею

Як паведаміў праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», адпаведныя рашэньні ўхваліла Служба даходаў Міністэрства фінансаў Грузіі з увагі на санкцыі: такія абмежаваньні прадугледжвае зацьверджаны 23 чэрвеня 11-ы пакет санкцый Эўразьвязу.

Забарона датычыць аўтамабіляў з аб’ёмам рухавікоў больш як 1900 кубічных сантымэтраў (1,9 літра), а таксама ўсіх электрычных і гібрыдных машын.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бесьпілётнікі, трактары і катлы. Беларусь забараніла на паўгода вываз імпартнай прадукцыі

За апошнія два гады рээкспарт аўтамабіляў стаў адным з найважнейшых артыкулаў экспарту Грузіі: сёлета ўзровень паставак дасягнуў 1,178 мільярда даляраў, або 33% ад усяго экспарту.

Рээкспарт аўтамабіляў з Грузіі ў краіны Цэнтральнай Азіі працягваецца ў ранейшых тэмпах. Экспэрты неаднаразова выказвалі думку, што частка гэтых машын потым перапраўляецца ў Расею ці Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Латвіі ўнесьлі законапраект аб забароне аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі