Гэтым разам беларусы і нарвэжцы маглі паглядзець чатыры кінастужкі — «Вакол Беларусі на роварах з маторамі», «Лета 1989», «Белсат. Місія: свабода» і «Цела Хана».
Перад пачаткам фэстывалю
«Вакол Беларусі на роварах з маторамі» – дакумэнтальнае роўдмуві пра падарожжа двух валацугаў па прасторах радзімы, «Лета 1989» – драма пра паход пецярых сямнаццацігадовых хлопцаў і дзяўчат, якія нядаўна скончылі школу, «Белсат. Місія: свабода» – дакумэнтальная стужка пра працу журналістаў «Белсата», якіх перасьледавалі і кідалі ў турмы на падставе абсурдных абвінавачаньняў, «Цела Хана» – аб паўсядзённым жыцьці ў невялікім пасёлку ў Беларусі.
Дыскусія пасьля фільму «Вакол Беларусі на роварах з маторамі» Раман Сьвечнікаў (аўтар кнігі «Рома едзе» і аўтар ідэі фільму) і Вольга Палевікава, прадусарка фільма.
Як паведаміла Свабодзе арганізатарка мерапрыемства, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Нарвэгіі «Разам» Дар’я Шут, пасьля кожнага кінапаказу гледачы (пераважна гэта былі нарвэжцы) мелі магчымасьць паслухаць інфармацыю пра сытуацыю ў Беларусі, а таксама паўдзельнічаць у дыскусіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Нобэлеўскай канфэрэнцыі міру прадставілі распрацаваную пры ўдзеле «Вясны» дэклярацыю аб пагрозах для праваабаронцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэгія высылае 15 супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Осла