Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Нобэлеўскай канфэрэнцыі міру прадставілі распрацаваную пры ўдзеле «Вясны» дэклярацыю аб пагрозах для праваабаронцаў


Плякат на віленскай акцыі ў падтрымку палітзьняволеных Валянціна Стэфановіча, Алеся Бяляцкага, Уладімера Лабковіча. Архіўнае фота
Плякат на віленскай акцыі ў падтрымку палітзьняволеных Валянціна Стэфановіча, Алеся Бяляцкага, Уладімера Лабковіча. Архіўнае фота

Дэклярацыю падпісаў шэраг ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, арганізацый, фондаў, унівэрсытэтаў і прыватных асоб.

Абаронцы правоў чалавека знаходзяцца пад пагрозай, гаворыцца ў «Сланечнікавай дэклярацыі», якую прадставілі 31 жніўня ў Осла на Нобэлеўскай канфэрэнцыі міру.

Дакумэнт распрацавалі сумесна зь ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году: праваабарончым цэнтрам «Вясна» — ад імя яго кіраўніка, палітзьняволенага Алеся Бяляцкага, а таксама ўкраінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод і расейскім праваабарончым таварыствам «Мемарыял». Дэклярацыю падпісаў шэраг ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, арганізацый, фондаў, унівэрсытэтаў і прыватных асоб.

У дакумэнце ўтрымліваюцца канкрэтныя рэкамэндацыі ўрадам, гарадам, бізнэсам, унівэрсытэтам, у тым ліку па абароне праваабаронцаў.

«У той час як мы адзначаем важныя даты, абаронцы правоў чалавека знаходзяцца пад пагрозай у многіх частках сьвету: свабода сходаў і свабода выказваньня меркаваньняў знаходзяцца пад ціскам аўтарытарных рэжымаў, а выкарыстаньне закону ў якасьці зброі, лічбавае сачэньне і кампаніі нянавісьці абцяжарваюць працу праваабаронцаў», — адзначана ў дакумэнце.

Сёлета 3 сакавіка ў рамках палітычна матываванай справы Бяляцкаму прысудзілі да 10 гадоў пазбаўленьня волі, яго намесьніку і віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціну Стэфановічу — да 9, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімеру Лабковічу — да 7.

Праваабаронцу Зьмітру Салаўёву, які знаходзіцца за мяжой, завочна прысудзілі 8 гадоў зьняволеньня.

6 верасьня 2022-га па палітычна матываванай «справе анархістаў» асудзілі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову і валянтэра Андрэя Чапюка (пасьля перагляду справы ім нязначна скарацілі тэрміны зьняволеньня — да 14 гадоў і 9 месяцаў і 5 гадоў і 9 месяцаў адпаведна).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG