Ужо сёньня: 130 гадоў таму нарадзіўся Андрэй Мрый

Андрэй Мрый, 1914 г.

Падзеі 13 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

20 нечаканых фактаў пра Андрэя Мрыя, які першым напісаў пра гвалт і садызм у Чырвонай арміі

Мюнхэнскае выданьне раману «Запіскі Самсона Самасуя» (1953)

Гэты дзень у гісторыі

1501 — Мікелянджэлё пачаў працаваць над скульптурай Давіда.

1562 — князі і баяры ВКЛ на палявым (абозным) сойме каля Віцебску ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.

1769 — расейскія войскі пад камандаваньнем Аляксандра Суворава перамаглі атрады Барскіх канфэдэратаў на чале з Казімірам і Францам Пуласкімі ля вёскі Арэхава (паблізу Маларыты).

1929 — брытанскі навуковец Аляксандар Флемінг упершыню прадставіў публіцы сваё адкрыцьцё — пэніцылін.

1953 — Мікіту Хрушчова абралі першым сакратаром ЦК КПСС.

Мікіта Хрушчоў і лідэр Югаславіі Броз Ціта.

1974 — беларуская студыя тэлебачаньня пачала трансьляваць каляровыя перадачы.

1994 — дзяржаўная камісія артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.

2020 — у Берасьці ў межах пратэстаў пасьля выбараў маніфэстанты «вадзілі карагоды». У 2020-2022 гадах за ўдзел у гэтай акцыі былі асуджаныя сотні людзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ня ведаю, дзе буду нараджаць». Цяжарная, асуджаная за «карагод», уцякла празь лес і балоты зь Беларусі разам з мужам і малымі дзецьмі

У гэты дзень нарадзіліся

1894 — Юльян Тувім, польскі паэт.

1925 — Яўгенія Чаплінская (ад нараджэньня Белановіч), пэдагог, культурніца.

1944 — Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1958 — Аляксандар Краўцэвіч, беларускі гісторык і археоляг.

Аляксандар Краўцэвіч

У памяці

1592 — Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, пісьменьнік, палітычны дзеяч, юрыст.

Мишель Монтень. Портрет работы неизвестного художника. Ок. 1570

1859 — Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, журналіст, выдавец газэты.

1983 — Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч. У перадваенны час — дырэктар музэю імя Івана Луцкевіча. Быў асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер у Варкуту.

2003 — Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, пэдагог і грамадзкі дзеяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лічыў Леніна і Сталіна псыхічна хворымі. 20 нечаканых фактаў пра Анатоля Багатырова

2014 — Пётра Марцаў, журналіст і выдавец, прадпрымальнік, заснавальнік «Белорусской деловой газеты» і штотыднёвіка «Имя».

Пётар Марцаў