Напярэдадні стала вядома, што генэрала Сяргея Суравікіна зьнялі з пасады. Дзяржаўныя СМІ цяпер фактычна пацьвердзілі гэта, апублікаваўшы інфармацыю пра пераемніка.
Агенцтва «РИА „Новости“» паведаміла, што замест Сяргея Суравікіна камандуючым вайскова-касьмічнымі сіламі Расеі прызначылі генэрала Віктара Афзалава.
Пра гэта дзяржаўнае расейскае агенцтва напісала са спасылкай на «інфармаваную крыніцу». Пакуль Афзалаў у статусе часовага выканаўца абавязкаў галоўнакамандуючага.
Суравікін зьнік з публічнай прасторы пасьля чэрвеньскай спробы мяцяжу ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Была інфармацыя, што яго выклікалі на допыт, іншыя крыніцы гаварылі нават пра тое, што Суравікіна арыштавалі, але нічога не знайшло пацьверджаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія СМІ: Генэрала Суравікіна зьнялі з пасады камандуючага Вайскова-касьмічнымі сіламі Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася першае пасьля мяцяжу відэа з Прыгожыным. Ён не ў Беларусі