The Moscow Times: Украіне ўдалося ўпершыню зьнішчыць расейскі стратэгічны бамбавік

Вайсковы аэрадром Сольцы Наўгародзкай вобласьці пасьля ўдару бесьпілётніка

У Расеі больш не засталося інжынэрна-будаўнічай базы для будаўніцтва такіх самалётаў, піша выданьне The Moscow Times.

У сеціве зьявілася фота, на якім, імаверна, выбух на вайсковым аэрадроме «Сольцы» Наўгародзкай вобласьці пасьля ўдару бесьпілётніка. У суботу пашкоджаны мінімум адзін самалёт, паведаміла Мінабароны Расеі.

На фота відаць цалкам згарэлы Ту-22М3.

Як піша выданьне The Moscow Times, за кошт дывэрсій і нападаў зьнішчана і пашкоджана больш за дзясяць расейскіх самалётаў і верталётаў на авіябазах у Беларусі, акупаваным Крыме, Разані, Энгельсе, Новасібірскай і Пскоўскай абласьцях, але гэта першы зафіксаваны выпадак зьнішчэньня Ўкраінай стратэгічнага бамбавіка Ту-22М3.

У Расеі больш няма інжынэрна-будаўнічай базы для вытворчасьці такіх самалётаў, якія наносяць удары па Ўкраіне з далёкай адлегласьці па-за зонай дасяжнасьці ЗРК.

Паводле крыніц выданьня, раней пытаньне дывэрсій абмяркоўвалася на нарадах прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна зь сілавікамі. Яны «кляліся», што падобнага больш не адбудзецца, але гарантыі на 100% ніхто даць ня здолеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бесьпілётнік атакаваў вайсковы аэрадром у Наўгародзкай вобласьці Расеі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У анэксаваным Крыме заявілі пра атаку дронаў на паўвостраў, Украіна кажа пра зьнішчэньне нафтабазы і складоў расейскай арміі