Расея стралянінай спыніла ў Чорным моры карабель, які плыў ва ўкраінскі порт

Расейскі патрульны карабель «Васіль Быкаў»

Расейскі патрульны карабель «Васіль Быкаў» затрымаў сухагруз у Чорным моры.

Здарэньне адбылося 13 жніўня. Сухагруз «Сукра Окан» пад сьцягам малой астраўной дзяржавы Палау, што ў Акіяніі, накіроўваўся ў порт Ізмаілу.

Расейскі патрульны карабель адкрыў страляніну на папярэджаньне. Як патлумачылі ў Міністэрстве абароны Расеі, агонь адкрылі нібыта праз тое, што сухагруз праігнараваў патрабаваньне расейцаў аб спыненьні і надглядзе.

Для надгляду сухагрузу ў паветра паднялі верталёт «Ка-29» з вайскоўцамі на борце.

Пасьля праверкі сухагруз адпусьцілі, і ён накіраваўся далей у Ізмаіл.

Раней расейцы абстрэльвалі порт у Ізмаіле.

10 жніўня Кіеў паведаміў, што ў Чорным моры запрацаваў часовы калідор. Ён і падобныя маршруты будуць перадусім выкарыстоўвацца для забесьпячэньня магчымасьці выхаду цывільных суднаў з украінскіх партоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ва Ўкраіне абвясьцілі часовыя калідоры для гандлёвых караблёў, якія выходзяць з адэскіх партоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Румынія абвінаваціла Расею ў ваенных злачынствах пасьля абстрэлаў гандлёвага порту Ізмаіл