Польская Памежная ахова 27 ліпеня зарэгістравала 292 спробы парушэньня мігрантамі мяжы з боку Беларусі. Гэта самая вялікая лічба сёлета.
Сярод мігрантаў, якія намагаліся 27 ліпеня трапіць у Польшчу, былі грамадзяне Судану, Альжыру і Шры-Лянкі.
Шэсьць іншаземцаў на ўчастку заставы ў Крынках спрабавалі пераправіцца цераз памежную раку Сьвіслач на надзіманай лодцы. Аднак пры зьяўленьні польскага патруля мігранты вярнуліся на беларускі бераг.
Агулам польскія памежнікі напярэдадні зарэгістравалі 292 спробы парушэньня мяжы з боку Беларусі. У Літве такіх выпадкаў зафіксавалі 18, у Латвіі — 44.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы некалькі разоў закідвалі камянямі польскія патруліГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мігранты плацяць 6 тысячаў даляраў за тое, каб трапіць у Нямеччыну празь Беларусь