Пра гэта паведамляеЭўрарадыё са спасылкай на нямецкае выданьне Bild.
Журналісты Bild спасылаюцца на закрытую справаздачу нямецкай паліцыі за чэрвень 2023 года, прысьвечаную сытуацыі з нерэгулярнай міграцыяй.
З дакумэнта вынікае, што за першыя пяць месяцаў 2023 года паліцыянты выявілі больш за 24 тысячы выпадкаў незаконнага прыбыцьця ў краіну. Пасьля затрыманьня людзі падавалі прашэньне аб прытулку. Пры гэтым 1824 мігранты сказалі, што прыехалі ў ЭЗ празь Беларусь.
«Мяне даставілі самалётам са Стамбулу ў Маскву. Адтуль празь Беларусь у Польшчу і далей у Нямеччыну», — цытуе Bild затрыманага 37-гадовага сырыйца.
Паводле словаў мужчыны, паездка абышлася яму прыкладна ў 6 тысячаў даляраў.