Берагавая ахова ЗША заявіла, што знайшла чалавечыя парэшткі сярод абломкаў падводнага апарата Titan

Работы на месцы трагедыі з падводным апаратам Titan

Рэшткі падводнай лодкі паднялі з дна Атлянтычнага акіяну каля Ньюфаўндлэнду. Мяркуецца, што там ёсьць і чалавечыя астанкі.

Як паведамляе агенцтва AP, берагавая ахова ЗША атрымала абломкі, знойдзеныя на марскім дне на месцы, дзе затануў падводны апарат.

Пасьля кансультацый зь міжнароднымі партнэрскімі сьледчымі ўстановамі Марская рада расьсьледаваньняў (MBI) мае намер перавезьці доказы на борце катэра Берагавой аховы ЗША ў порт у Злучаных Штатах, дзе MBI зможа садзейнічаць далейшаму аналізу і выпрабаваньням.

Мэдыцынскія работнікі Злучаных Штатаў правядуць афіцыйны аналіз чалавечых парэшткаў, калі іх знойдуць у абломках на месцы інцыдэнту.

MBI працягне збор доказаў і апытаньне сьведак, каб праінфармаваць грамадзкае слуханьне аб гэтай трагедыі.

19 чэрвеня ў Атлянтычным акіяне зьнікла прыватная падводная лодка Titan, якая накіроўвалася да затанулага «Тытаніка». На борце знаходзіліся пяць турыстаў: брытанскі мільярдэр Гэміш Гардынг, бізнэсовец з Пакістану Шахзада Давуд і яго 19-гадовы сын Сулеман, францускі дасьледчык Поль-Анры Наржале і Стоктан Раш — заснавальнік кампаніі OceanGate, якой належыць падводны апарат. Усе яны загінулі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Экіпаж субмарыны «Тытан» прызналі загінулым

Інфармацыя прагучала празь некалькі гадзін пасьля таго, як абломкі «Тытану», сабраныя з марскога дна з глыбіні больш за 3658 мэтраў пад паверхняй Паўночнай Атлянтыкі, прыбылі ў Сэнт-Джонс, Ньюфаўндлэнд. Кавалкі падводнага апарата выгрузілі на пірсе берагавой аховы Канады.

Аднаўленьне і ўважлівае вывучэньне абломкаў зьяўляецца ключавой часткай расьсьледаваньня таго. Шматдзённыя пошукі і канчатковае выяўленьне абломкаў 6,7-мэтровага судна прыцягнулі ўвагу ўсяго сьвету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

З пачатку году ў Беларусі патанулі 133 чалавекі, у тым ліку чацьвёра дзяцей