Як паведаміла Міністэрства энэргетыкі Беларусі, «на другім энэргаблёку БелАЭС працягваюцца выпрабаваньні сыстэмаў і абсталяваньня ў рамках праграмы досьледна-прамысловай эксплюатацыі».
Другі энэргаблёк БелАЭС адключаўся ад сеткі з 10 па 14 чэрвеня. Тады Мінэнэрга патлумачыла гэта неабходнасьцю правесьці «дасьледаваньні нэўтронна-фізычных характарыстык актыўнай зоны рэактара блёка са зьніжэньнем яго магутнасьці да мінімальна кантраляванага ўзроўню з адключэньнем ад сеткі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Другі энэргаблёк БелАЭС будзе адключаны праз 11 дзён пасьля пачатку досьледна-прамысловай эксплюатацыіБеларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Горадзенская вобласьць) пераважна за кошт крэдыту Расеі па расейскім праекце ВВЭР-1200. Генэральным праектантам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія «АСЭ», гэта галаўная арганізацыя інжынірынгавага дывізіёну расейскай дзяржкарпарацыі «Росатом».
Пачатак прамысловай эксплюатацыі другога блёку заплянаваны на сёлетні кастрычнік.
- Першы блёк БелАЭС пачаў выпрацоўваць электрычнасьць у рэжыме досьледна-прамысловай эксплюатацыі 3 лістапада 2020 году, у камэрцыйную эксплюатацыю яго ўвялі 10 чэрвеня 2021 году.
- З моманту ўвядзеньня ў прамысловую эксплюатацыю першы энэргаблёк больш прастойваў, чым працаваў: 255 дзён з 488, або звыш 52% часу (паводле дадзеных на 11 кастрычніка 2022 году).
- У канцы красавіка 2022 году першы энэргаблёк спынілі на рамонт, ён прастойваў паўгода — да 9 лістапада 2022-га.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эканамічныя паказьнікі першага энэргаблёку Беларускай АЭС — сярод найгоршых у сьвеце, — навуковец АжароўскіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літва зьвярнулася ў МНС Беларусі: просіць спыніць АЭС пасьля паведамленьняў пра дэфэкты