Ужо сёньня: 100 гадоў таму выйшла паэма Якуба Коласа «Новая зямля»

Вокладка першага выданьня "Новай зямлі" Якуба Коласа, 1923 год

Падзеі 11 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 чэрвеня 1923 году выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і расказвае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Якуба Коласа ў Ташкенце ўгаворвалі ўступіць у партыю

Таксама ў гэты дзень

1863 — падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы выдаў «Прыказ ад жонду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай».

У гэты дзень нарадзіліся

1864Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар.

1899Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году.

1910Жак Іў Кусто, вынаходнік аквалянга, францускі акіянограф.

1954Людміла Русава, мастачка.

У памяці

1937 — у «справе Тухачэўскага» былі расстраляныя савецкія военачальнікі Тухачэўскі, Якір, Убарэвіч, Корк і іншыя.

1993 — памёр Віталь Цвірка, беларускі жывапісец.

1997 — памёр Юры Карачун, мастак і мастацтвазнаўца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х

2011 — ад анкалягічнай хваробы памёр Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).

Віталь Сіліцкі