Труп 20-гадовага грамадзяніна Конга знайшлі 6 чэрвеня ў Бераставіцкім раёне ў рацэ Сьвіслач, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
Пры нябожчыку-мігранту быў заплечнік з асабістымі рэчамі і мабільны тэлефон, паведамілі ў ведамстве.
Для вызначэньня дакладнай прычыны сьмерці мужчыны прызначылі судова-мэдыцынскую экспэртызу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Польшчы апублікавалі відэа зь меркаваным вэрбаваньнем беларускімі службамі «кур’ераў» для перавозкі мігрантаўРаней Памежны камітэт Беларусі паведамляў, што ў 2022 годзе на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі 8 сьмерцяў нерэгулярных мігрантаў. Іх целы знаходзілі ў красавіку, кастрычніку, лістападзе і сьнежні.
Сёлета такія выпадкі былі зафіксаваныя на межах з краінамі Эўразьвязу 9, 10, 31 студзеня, 4, 10, 18 і 24 лютага, 10, 13 сакавіка, 11 красавіка і 7 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Памежнікі Літвы заявілі, што з пачатку году ў краіну спрабавалі нелегальна прарвацца зь Беларусі 1175 мігрантаў