Пазоўнікам выступае галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Горадзенскага аблвыканкаму, судзьдзя — Юры Карэцкі.
Як паведамляе Hrodna.life, фонд быў зарэгістраваны ў 2005 годзе, цягам 18 гадоў праводзіў летнікі, археалягічныя лягеры і культурныя мерапрыемствы ў Крэве і іншых населеных пунктах.
Валянтэрскія летнікі праходзілі практычна кожны год. Валянтэры прыбіралі габрэйскія могілкі ў Крэве, праводзілі раскопкі гарадзішча і работы ў кансэрвацыі рэшткаў Крэўскага замка. Усе археалягічныя работы праходзілі ў партнэрстве з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. З 2018 году фонд выпускаў альманах «Kreva Incognita».
Пачынаючы з 2020 году, у Беларусі зьліквідава лідзясяткі грамадзкіх арганізацый, ініцыятываў і фондаў, якія спрыялі захаваньню ды вывучэньню гістарычнай і культурнай спадчыны.