Бурэль: Новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі пакуль не абмяркоўваюцца

IRAN-NUCLEAR/BORREL

Пытаньня няма ў парадку дня пасяджэньня Рады ЭЗ у замежных справах.

Вярхоўны прадстаўнік у замежных справах і палітыцы бясьпекі ЭЗ Жузэп Бурэль 22 траўня, напярэдадні Рады ў замежных справах Эўразьвязу, дзе заплянавана абмеркаваць чарговыя санкцыі супраць Расеі, заявіў журналістам, што новыя абмежавальныя меры ў адносінах да Беларусі на пасяджэньні разглядацца ня будуць.

«Сёньня [гэтае пытаньне] абмяркоўвацца ня будзе, яго няма на парадку дня», — коратка адказаў ён.

У той самы час эўрапейскі чыноўнік нагадаў, што 21 траўня прайшоў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі, колькасьць якіх перавышае 1500 чалавек. Яны, як выказаўся Бурэль, знаходзяцца «ў жахлівай сытуацыі».

«Вельмі важна памятаць іх, працягваць падтрымліваць іх і працягваць таксама аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі», — заявіў Бурэль, зазначыўшы, што гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на савеце міністраў замежных спраў.

Сьвятлана Ціханоўская перад пачаткам паседжаньня Рады ЭЗ у замежных справах заклікала Эўразвяз ня проста захаваць санкцыйны ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які ўжо ёсьць, але і ўзмацніць яго.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўская заклікала ЭЗ закрыць усе межы зь Беларусьсю, пакінуўшы толькі шляхі для пасажырскіх перавозак