Паўднёвая Афрыка пастаўляла зброю Расеі, — амбасадар ЗША ў Прэторыі

Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сырыл Рамафоса

Амбасадар ЗША ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (ПАР) абвінаваціў краіну ў пастаўках зброі ў Расею, нягледзячы на яе заяўлены нэўтралітэт у вайне ва Ўкраіне.

Амбасадар Ройбэн Брыджэці заявіў, што ў сьнежні мінулага году расейскі карабель быў загружаны ў Кейптаўне боепрыпасамі і зброяй, паведамляе ВВС.

У офісе прэзыдэнта Сырыла Рамафосы заявілі, што расчараваныя гэтымі заявамі і што ніякіх доказаў у іх падтрымку не было прадстаўлена.

Краіна заявіла пра нэўтралітэт пры ўварваньні Расеі ва Ўкраіну.

У сувязі з гэтымі абвінавачаньнямі ўрад ПАР абвясьціў аб правядзеньні незалежнага расьсьледаваньня пад кіраўніцтвам судзьдзі ў адстаўцы, паведаміў прэс-сакратар офісу прэзыдэнта.

ЗША апошнім часам крытычна ацэньвалі тое, што ПАР захавала шчыльныя адносіны з Расеяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы абверглі пляны выйсьці зь Міжнароднага крымінальнага суду, які выдаў ордэр на арышт Пуціна

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

РПЦ стварыла экзархат у Афрыцы, што выклікала скандал у сусьветным праваслаўі