ЗША вылучылі Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на $300 млн. У яго ўвайшлі боепрыпасы да HIMARS і авіяракеты Hydra-70

Сыстэма HIMARS, ілюстрацыйнае фота

Улады ЗША абвясцілі аб выдзяленьні Ўкраіне чарговага пакету ваеннай дапамогі на суму 300 млн даляраў, у які ў асноўным увайшлі боепрыпасы да ракетных сыстэмаў залпавага агню HIMARS, гаўбіцаў М777 і іншых відаў артылерыі.

Таксама Пентагон упершыню перадасць ВСУ некіравальныя авіяцыйныя ракеты малой далёкасці клясы «паветра-зямля» Hydra-70. Гэтыя ракеты могуць выкарыстоўвацца ў вайсковай авіяцыі — верталётах і самалётах. Эфектыўная далёкасць гэтых ракет складае ад 500 да 8000 метраў у залежнасці ад боегалоўкі і пускавой плятформы, а максымальная далёкасць пры аптымальных умовах — 10 500 метраў, нагадвае «Настоящее время».

У рамках новага пакету дапамогі Украіне перададуць 155-мм гаўбіцы М777, супрацьтанкавыя ракеты TOW і гранатамёты AT-4 і Carl Gustaf, стралковую зброю і патроны да яе, мінамётныя снарады калібру 120 мм, 80 мм і 60 мм, а таксама боепрыпасы.

Усяго з 24 лютага 2022 года ЗША перадалі Украіне ваеннай дапамогі на $35,7 млрд.

Украінскія ўлады з канца мінулага году кажуць аб падрыхтоўцы да контрнаступлення. Для гэтага Кіеў запытваў у Захаду сучаснае ўзбраенне. І ў апошнія месяцы заходнія краіны абвясцілі аб перадачы Украіне сучасных танкаў і баявых машын пяхоты, а таксама аб першых з пачатку вайны пастаўках знішчальнікаў — МіГ-29.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці будуць беларусы ваяваць? Тлумачыць аналітык амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эксклюзіўнае інтэрвію генэральнага сакратара NATO: аб выніках «Рамштайн-11», кантранаступе Ўкраіны і яе сяброўстве ў NATO

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЗША выдзяляюць новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне на $2,6 мільярда