ЗША ўключылі Беларусь у пералік краін, якія знаходзяцца пад назіраньнем у сувязі з парушэньнем правоў на інтэлектуальную ўласнасьць. Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША (USTR) уключыў Беларусь у пералік краін, якія знаходзяцца пад назіраньнем за магчымыя парушэньні правоў інтэлектуальнай уласнасьці.
Такі крок амэрыканскага рэгулятара зьвязаны зь легалізацыяй «паралельнага імпарту» і выкарыстаньня аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасьці без дазволу праваўладальніка.
«USTR дадаў Беларусь у сьпіс назіраньня ў адказ на прыняцьце Беларусьсю закону, які легалізуе неліцэнзійнае выкарыстаньне пэўных твораў, абароненых аўтарскім правам, калі праваўладальнік з замежнай дзяржавы „робіць недружалюбныя дзеяньні“, уключаючы ўвод санкцыяў супраць Беларусі за яе ролю ў несправакаваным уварваньні Расеі ва Ўкраіну.
Акрамя таго, Беларусь можа ўтрымліваць ліцэнзійныя адлічэньні ад гэтага неліцэнзійнага выкарыстаньня і пераводзіць іх у агульны бюджэт Беларусі, а гэта азначае, што рэжым Лукашэнкі атрымае прамую фінансавую выгаду ад гэтага несанкцыянаванага выкарыстаньня», — гаворыцца ў прэс-рэлізе офісу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Легалізуючы пірацтва, Лукашэнка „страляе па Валожыне“». Тлумачэньне эканаміста Яраслава РаманчукаUSTR апублікаваў спэцыяльны даклад пра абарону правоў інтэлектуальнай уласнасьці. Краіны, дзе магчымыя парушэньні аўтарскага права, разьмяркоўваюцца па двух сьпісах. Беларусь знаходзіцца ў звычайным сьпісе назіраньня.
У прыярытэтны ўключылі Кітай, Чылі, Аргентыну, Індыю, Інданэзію, Расею і Вэнэсуэлу. Усяго ж пад наглядам офісу знаходзяцца 29 дзяржаў.
Акрамя Беларусі, у сьпіс назіраньня дадалі Баўгарыю. У ім 22 краіны. Таксама туды ўваходзяць Альжыр, Барбадас, Балівія, Бразылія, Канада, Калюмбія, Дамініканская Рэспубліка, Эквадор, Эгіпет, Гватэмала, Мэксыка, Пакістан, Парагвай, Пэру, Тайлянд, Трынідад і Табага, Турэччына, Туркмэністан, Узбэкістан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта парушэньні правоў і непавага да працы людзей». Кінакрытыкі пра паказы пірацкай копіі новага «Аватару» ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пірацкая гавань на ўсходзе Эўропы. Улады жорстка абсякаюць ніткі, якія злучаюць краіну з цывілізаваным сьветам