Washington Post: Украіна плянавала нанесьці ўдары па Маскве 24 лютага, але адклала на просьбу ЗША

Украінскія вайскоўцы на фронце, ілюстрацыйнае фота

Акрамя Масквы, яшчэ адзін удар 24 лютага 2023 году павінен быў адбыцца па Наварасійску.

Такая інфармацыя ёсьць у дакумэнтах ЦРУ, якія, як мяркуецца, выклаў Джэк Тэйшэйра, піша Washington Post.

22 лютага ЦРУ паведаміла, што ўкраінскі бок пагадзіўся адкласьці ўдары па просьбе Вашынгтону. ЗША лічаць падобныя апэрацыі занадта рызыкоўнымі; яны могуць прывесьці да эскаляцыі аж да прымяненьня тактычнай ядзернай зброі.

Плянавалі гэтыя ўдары ў Галоўным упраўленьні выведкі Ўкраіны, куратарам быщ кіраўнік ведамства Кірыл Буданаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэм’ер Украіны анансаваў хуткі пачатак контранаступу ўкраінскіх Ўзброеных сіл

Раней Washington Post назвала крыніцай выцеку сакрэтных дакумэнтаў Пэнтагону супрацоўніка амэрыканскай вайсковай базы. Ён публікаваў іх у закрытым чаце для геймэраў.

Некаторыя зь іх зьмяшчалі падрабязныя схемы баявых дзеяньняў ва Ўкраіне і сакрэтныя спадарожнікавыя здымкі наступстваў расейскіх ракетных удараў па ўкраінскіх электрастанцыях. У іншых дакумэнтах паказваліся магчымыя траекторыі ядзернага ўдару КНДР па ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Washington Post назвала крыніцай выцеку сакрэтных дакумэнтаў Пэнтагону супрацоўніка амэрыканскай вайсковай базы