Расейскі вайсковы самалёт упусьціў авіябомбу над Белгарадам, ёсьць параненыя. ФОТА

На месцы выбуху ў Белгарадзе

Ад выбуху пацярпелі тры чалавекі.

Расейскі вайсковы самалёт Су-34 упусьціў авіябомбу, якая ўзарвалася ў горадзе Белгарадзе. Два чалавекі параненыя ад выбуху.

Кіраўнік Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў напісаў у Telegram пра тое, што на скрыжаваньні, дзе ўпала бомба, утварылася вялізная вырва. Акрамя таго, павалілася некалькі слупоў, пашкоджаны аўтамабілі, пацярпеў шматкватэрны жылы дом.

Вячаслаў Гладкоў паведаміў аб трох пацярпелых пасьля падзеньня бомбы ў жылы пяціпавярховы дом.

«Адзін чалавек адмовіўся ад шпіталізацыі, аднаму жыхару паставілі дыягназ „закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсеньне мазгоў“, жыцьцю нічога не пагражае, уся неабходная дапамога аказваецца. І адной пажылой жанчыне стала дрэнна, вельмі падняўся ціск. Яе шпіталізавалі, цяпер знаходзіцца пад назіраньнем лекараў», — напісаў Гладкоў у Telegram.

Міністэрства абароны Расеі назвала здарэньне «пазаштатным выхадам авіяцыйнага боепрыпасу».

Мэр горада Белгарада Валянцін Дзямідаў наведвае месца моцнага выбуху на вуліцы ў Белгарадзе, Расея, 20 красавіка 2023

За апошнія тыдні ўлады рэгіёнаў Расеі, якія мяжуюць з Украінай, — Белгарадзкай, Бранскай і Курскай абласьцей — неаднаразова паведамлялі аб абстрэлах, якія прынесьлі разбурэньні і чалавечыя ахвяры.

Пры гэтым указваецца, што атакі вядзе ўкраінскі бок. У Кіеве, аднак, падобных заяваў не камэнтуюць.

На месцы выбуху авіябомбы на вуліцы ў Белгарадзе, Расея, 20 красавіка 2023

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Расеі паведамілі пра атаку дронамі Белгарада і Туапсэ, гарыць нафтабаза

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейскія вайскоўцы атакавалі Адэскую вобласьць дронамі «Шагед», ёсьць пашкоджаньні