Па выніках разгляду скаргаў Вярхоўны суд зьмяніў прысуд Горадзенскага абласнога суду ў дачыненьні да Мікалая Аўтуховіча па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэксу («Незаконныя дзеяньні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеяньне якіх заснаванае на выкарыстаньні гаручых рэчываў») і вызваліў яго ад прызначанага па гэтым артыкуле пакараньня з прычыны заканчэньня тэрміну даўнасьці. Аднак гэта не паўплывала на агульны тэрмін зьняволеньня па іншых артыкулах — Мікалай Аўтуховіч мае правесьці за кратамі прысуджаныя яму раней 25 гадоў.
У дачыненьні да Ірыны Гарачкінай зьменены прысуд па ч. 1 арт. 405 Крымінальнага кодэксу («Укрывальніцтва злачынстваў») з прычыны заканчэньня тэрміну даўнасьці, выключана ўказаньне аб прызначэньні ёй пакараньня паводле ч.ч. 3, 6 арт. 72 КК. Тэрмін пакараньня для яе скарацілі на 1 месяц — да 6 гадоў зьняволеньня, сума штрафу не зьмянілася, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
У адносінах да астатніх 10 фігурантаў справы прысуды пакінулі бязь зьменаў, апэляцыйныя скаргі не задаволілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Да 25 год зьняволеньня. Агучылі выракі ў «справе Аўтуховіча». Гэта найвялікшыя палітычна матываваныя прысуды ў сувэрэннай гісторыі Беларусі17 кастрычніка 2022 году судзьдзя Максім Філатаў, які знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу, прысудзіў фігурантам «справы Аўтуховіча» наступныя тэрміны:
- Мікалаю Аўтуховічу — 25 гадоў зьняволеньня (першыя 5 гадоў у турме, 20 гадоў — у калёніі строгага рэжыму), штраф 1000 базавых велічынь і пазбаўленьне званьня прапаршчыка ў адстаўцы. Уладзімеру Гундару — 18 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- Паўлу Саву — 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- Вользе Маёравай — 20 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
- Віктару Сьнегуру — 19 гадоў калёніі строгага рэжыму.
- Галіне Дзербыш —20 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
- Любові Разановіч — 15 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
- Сяргею Разановічу — 16 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- Паўлу Разановічу — 16 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- Ірыне Мельхер — 17 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
- Ірыне Гарачкінай — 6 гадоў і 1 месяц калёніі агульнага рэжыму.
- Антону Мельхеру — 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.
Падчас працэсу падсудныя неаднаразова заяўлялі пра ціск і катаваньні з боку сілавікоў і адміністрацыі турмы. Сярод іншага фігуранты заяўлялі, што справа супраць іх сфабрыкаваная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На палітвязьняў Гундара і Разановіча завялі новыя крымінальныя справы