Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы пра кадравыя рашэньні ва Ўзброеных сілах.
Палкоўнік Уладзімер Белы прызначаны камандуючым войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных сілаў. Ён вызвалены ад папярэдняй пасады — начальніка факультэту Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў — намесьніка начальніка ўстановы адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь».
Генэрал-маёр Ігар Дземідзенка, які да гэтага часу займаў пасаду камандуючага, вызвалены ад адпаведнай пасады і залічаны ў распараджэньне міністра абароны Беларусі да 9 траўня 2023 году.
Летась Радыё Свабода называла Ігара Дземідзенку ў ліку тых, хто дапусьціў уварваньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Ён знаходзіцца пад санкцыямі, уведзенымі Радай Эўразьвязу за расейскую агрэсію супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хрэнін, Гулевіч, Дзенісенка: хто ў Мінабароны дапусьціў уцягваньне Беларусі ў вайну ва ЎкраінеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ByPol назваў імёны некаторых беларускіх саўдзельнікаў расейскай агрэсіі супраць УкраіныГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў