Прэзыдэнт ЗША Байдэн адрэагаваў на заяву Пуціна пра тактычную ядзерную зброю ў Беларусі

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн раскрытыкаваў плян прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна разьмясьціць ядзерную зброю ў Беларус

«Яны яшчэ гэтага не зрабілі. Гэта небясьпечная размова, і гэта выклікае непакой», — сказаў Байдэн, якога цытуе AFP.

Афіцыйныя асобы ЗША раней адзначалі, што яны ня бачылі ніякіх прыкмет таго, што Расея сапраўды перамяшчае ядзерную зброю ў Беларусь.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 25 сакавіка заявіў, што Масква плянуе разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі нібыта на просьбу Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка ніяк не камэнтуе сытуацыю зь ядзернай зброяй, якую так настойліва прасіў

Паводле Пуціна, да 1 ліпеня ў Беларусі павінна быць завершанае будаўніцтва сховішча тактычнай ядзернай зброі, 10 беларускіх самалётаў пераабсталявалі для нясеньня такой зброі, перадалі Беларусі ракетны комплекс «Іскандэр».

Гэтая заява выклікала нэгатыўную рэакцыю на Захадзе, у тым ліку ў NATO, якое асудзіла гэты крок як «небясьпечны і безадказны», а Літва і Польшча заклікалі да новых санкцый супраць Расеі і Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Сэнаце ЗША заклікала адказаць на «калянізатарскія дзеяньні Расеі супраць Беларусі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы: узровень санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі стане значна больш жорсткім