Расея ўначы дронамі атакавала некалькі абласьцей Украіны. Ёсьць ахвяры сярод цывільных

Расейскі дрон атакаваў Кіеў. 17 кастрычніка 2022 году. Архіўнае фота

Ва Ўкраіне з поўначы да амаль пятай раніцы на большай тэрыторыі краіны была паветраная трывога.

Расейскія войскі дронамі абстралялі тры вобласьці — Кіеўскую, Жытомірскую і Хмяльніцкую.

У Генштабе Ўзброеных сіл паведамілі, што агулам Расея запусьціла па ўкраінскіх аб’ектах 21 бесьпілётнік, зь іх 16 зьбілі паветраныя сілы Ўкраіны.

У Кіеўскай вобласьці пацярпеў цывільны аб’ект, папярэдне 4 грамадзяніна загінулі і яшчэ 7 атрымалі раненьні.

У Дзяржаўнай службе ў пытаньнях надзвычайных сытуацый Украіны ўдакладнілі, што дрон пацэліў у ліцэй горада Ржышчаў і два пяціпавярховыя інтэрнаты — два верхнія паверхі часткова зруйнаваныя, а пад заваламі шукаюць людзей.

У Жытомірскай вобласьці пацярпеў інфраструктурны аб’ект. Папярэдне, паводле ўлады, ахвяр няма.

У Хмяльніцкай вобласьці ўсе дроны зьбілі паветраныя сілы Ўкраіны.