Пошта Баўгарыі прыпыніла прыём і адпраўку пасылак у Беларусь і Расею

Галоўны паштамт у Менску

Баўгарскія паштары паведамляюць, што гэта часова.

Пошта Баўгарыі анансавала, што часова ня будзе прымаць пасылкі для адпраўкі на тэрыторыі Беларусі і Расеі. Адпаведную аб’яву апублікавалі на сайце кампаніі.

Мера часовая. Яна закране ўсе віды пасылак, растлумачылі прадстаўнікі арганізацыі.

Прычынай такой паўзы называюць зьмяншэньне магчымасьцяў транспартаваньня, ад чаго пошта назьбіралася ў транзытным аэрапорце.

Кліентам абяцаюць паведаміць, калі сытуацыя нармалізуецца і адпраўка пасылак адновіцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці даходзіць у Беларусь пошта зь іншых краін?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне выпусьцілі канвэрт і марку, прысьвечаныя Алесю Бяляцкаму. ФОТА