У Камянецкім раёне на беларуска-польскай мяжы знайшлі цела памежніка

Ілюстрацыйнае фота

Цела вайскоўца «з прыкметамі суіцыду» знойдзена днём 20 сакавіка ў памяшканьні аддзяленьня памежнага кантролю «Высока-Літоўск» на беларуска-польскай мяжы, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Аддзяленьне разьмешчана ў вёсцы Абяроўшчына Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Дзяржаўны памежны камітэт адзначае, што радавы 2003 года нараджэньня быў прызваны ў кастрычніку 2022 году і праходзіў службу ў Берасьцейскай памежнай групе.

На месцы, дзе было знойдзена цела, працуе сьледча-апэратыўная група, высьвятляюцца прычыны здарэньня.

У студзені 2021 года застрэліўся вайсковец унутраных войскаў, які ахоўваў Беларускую АЭС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны паведаміла пра сьмерць афіцэра Гомельскага гарнізону
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другая сьмерць у войску за два дні: афіцэр учыніў самагубства