Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны паведаміла пра сьмерць афіцэра Гомельскага гарнізону


Ілюстрацыйнае фота. Вайсковая частка Печы пад Барысавам

Начальніка службы супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ адной з вайсковых частак Гомельскага гарнізону знайшлі мёртвым у лесе.

Па факце сьмерці афіцэра пачалі праверку, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Абставіны яго сьмерці высьвятляе спэцыяльная камісія Мінабароны сумесна са Сьледчым камітэтам.

Мінабароны выказала спачуваньні родным і блізкім памерлага вайскоўца і паведаміла, што надасьць неабходную дапамогу яго сям’і.

Гэта ня першая сьмерць у беларускім войску з пачатку 2021 году:

  • 25 студзеня на тэрыторыі падразьдзяленьня аховы БелАЭС у Астраўцы застрэліўся 18-гадовы салдат тэрміновай службы Кірыл Стацэнка.
  • 2 лютага Міністэрства абароны паведаміла пра сьмерць старшага прапаршчыка, які праходзіў службу ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах пад Барысавам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG