Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На БелАЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы


У панядзелак, 25 студзеня, на тэрыторыі Беларускай АЭС пакончыў з сабой 18-гадовы салдат тэрміновай службы вайсковай часткі 7434 Унутраных войскаў МУС.

«Увечары 25 студзеня паступіла паведамленьне аб сьмяротным агнястрэльным траўмаваньні, пры нясеньні службы, 18-гадовага вайскоўца ўнутраных войскаў, які праходзіў вайсковую службу па прызыве ў вайсковай частцы 7434», — паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.

Цяпер сьледчыя з удзелам спэцыялістаў аглядаюць месца здарэньня, апытваюць калегаў загінулага. Вынялі запісы камэраў відэаназіраньня, якія зафіксавалі, як вайсковец стрэліў у сябе.

Паводле інфармацыі крыніцы Reform.by, вайсковец быў на варце паміж энэргаблёкамі атамнай станцыі.

Вайсковая частка 7434 — новая частка, адкрытая спэцыяльна для аховы АЭС і забесьпячэньня прапускнога рэжыму на станцыі. На баявое дзяжурства яе салдаты заступілі ў красавіку 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG