Gulagu. net: У Беларусь перакінутае расейскае спэцпадразьдзяленьне высокааплатных наймітаў

Ілюстрацыйнае фота

Расейскі праваабарончы праект Gulagu. net паведаміў 11 сакавіка аб пагрозе арганізацыі ў Беларусі тэрактаў, якія будуць скарыстаныя для ўцягваньня краіны ў вайну.

Паводле крыніцы Gulagu. net, у Беларусь перакінутая створаная ў стнежні 2022 году пад кантролем ФСБ і Міністэрства абароны Расеі «група высокааплатных наймітаў, гатовых да выканантня ў іх разуменьні „творчых задач“, зьвязаных з перапрананьнем (яўна ў форму ЎСУ) і зьдзяйсьненьнем ад імя Ўкраіны дывэрсій і тэрактаў на тэрыторыі Беларусі» з мэтай уцягваньня краіны ў вайну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Замест пяці расейскіх эшалёнаў, якія выбылі зь Беларусі на Данбас, прыбываюць новыя

Сьцьвярджаецца, што дывэрсіі і тэракт пад чужым сьцягам паводле задумы аўтараў апэрацыі «павінны дапамагчы ў прымусе Менску да ўдзелу ў вайне».

«Лукашэнка і сам маральна гатовы, і можа нават у курсе падрыхтоўкі дывэрсіі супраць беларусаў», — кажа крыніца праекту.

  • Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Міністэрства абароны Украіны раней заяўляла, што кіраўніцтва Расеі плянуе зрабіць маштабную правакацыю на мяжы Ўкраіны і Беларусі.
  • Таксама Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусь уступіць у вайну толькі ў тым выпадку, калі на беларускую зямлю ступіць хоць адзін украінскі салдат.
  • 7 сакавіка падчас уручэньня дзяржаўных узнагарод Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пракамэнтаваў інцыдэнт з расейскім самалётам у Мачулішчах, пра які стала вядома 26 лютага 2023 году. Ён паведаміў, што ў Беларусі нібыта затрымалі «тэрарыста ўкраінскіх спэцслужбаў і ягоных паплечнікаў», адказных за інцыдэнт.
  • Акрамя таго, Лукашэнка абазваў Зяленскага «гнідай» і сказаў сілавікам, што «нельга расслабляцца».