Супраць віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах.
Як паведамляе «Вясна», вядома, што Левінава прызналі падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Праваабаронца знаходзіцца за мяжой, аднак сьледчыя просяць яго прыйсьці ва УСК для допыту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Праваабаронцай 2022 году» назвалі палітзьняволеную Насту Лойку, «журналістам году» — Аксану КолбГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЦВК і МЗС адказалі праваабаронцу Левінаву, чаму беларусам за мяжой нельга ўдзельнічаць у рэфэрэндуме