Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў СІЗА-1 на Валадарскага знаходзіцца 32-гадовы Максім Сташулёнак.
Паводле інфармацыі «Вясны», яго затрымалі ў пачатку лютага, пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы.
Яму інкрымінуюць «народны» арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
У 2020 годзе Максім працаваў пажарным у Менску і папярэджваў жыхароў, калі МНС ехала здымаць сьцягі. Пасьля таго, як ён папярэдзіў жыхароў кварталу «Каскад», што МНС плянуе зьняць вывешаны паміж дамамі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, яго звольнілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Звольнілі менскага пажарнага, які папярэдзіў жыхароў, што іх сьцяг едуць здымацьЖыхара Сьветлагорску затрымалі, калі ён прыехаў з Расеі ў Беларусь мяняць пашпарт
Сёлета мужчына, які з 2019 году жыў у суседняй краіне, згубіў у Расеі пашпарт і вярнуўся на радзіму для афармленьня новага. Практычна адразу ж ён яго затрымалі, паведамляе «Вясна».
Як паведамляе МУС Беларусі, у 2021 годзе ён «у групавым чаце пакінуў абразьлівы допіс пад фатаздымкам міліцыянта са Сьветлагорскага РАУС». Яму інкрымінуюць «абразу службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 27 лютага: затрыманьні ў Дзяржынску; лекара асудзілі на 6 гадоў калёніі за камэнтары на YouTube- Паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту, пры ўезьдзе ў Беларусь летась затрымалі 52 чалавекі за «экстрэмізм». Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам за 2022 год і пачатак 2023 года затрымалі сама меней 58 беларусаў. Зь іх мінімум 10 чалавек ужо асудзілі на пазбаўленьне волі, 4 чалавекі — на «хатнюю хімію», а супраць яшчэ 7 завялі крымінальныя справы. Некаторых з затрыманых судзілі ў адміністрацыйных справах і зьмяшчалі ў ізалятар на «суткі».
- Таксама праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі сілавікі пасьля затрыманьня зьнішчалі дакумэнты беларусаў для выезду за мяжу і нават пашпарт.
- Апошнім часам улады ўсё часьцей заклікаюць тых беларусаў, якія выехалі, вяртацца дадому, маўляў, пасьля афіцыйнага звароту і раскаяньня ім ня будзе пагражаць пазбаўленьне або абмежаваньне волі. Але, напрыклад, цяпер гамяльчанцы Тацяны Курылінай, адміністратарцы чатаў «97%», якая паверыла абяцаньням сілавікоў і вырашыла скарыстацца праўладнай праграмай «Дорога домой», пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Яна вярнулася, бо пагражалі пасадзіць у турму маці». Хто такая адміністратарка чатаў «97%», якая прыехала ў Беларусь і была арыштаваная3 гады турмы жыхару Гомля
Гомельскі абласны суд 27 лютага асудзіў да трох гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму мясцовага жыхара Канстанціна Лапіцкага, піша «Гомельская Вясна». Меркавана, яго асудзілі за камэнтары ў інтэрнэце. Прысуд вынес судзьдзя Мікалай Доля.
Канстанціна абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Акалічнасьці справы невядомыя, бо суд з 10 лютага праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома, што Канстанцін быў затрыманы напачатку лістапада і зьмешчаны пад варту.