У Менску паднялі сьцяг Украіны на знак салідарнасьці з украінцамі да гадавіны вайны. ФОТА

Украінскі сьцяг у Менску, Беларусь. 24 лютага 2023

24 лютага па ўсім сьвеце адзначаюць гадавіну поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

На знак салідарнасьці з украінскім народам у Менску ў час асабліва жорсткіх рэпрэсій паднялі сьцяг Украіны на адным з высокіх будынкаў у Менску.

Фатаздымкі акцыі апублікаваў тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».