Пра гэта заявіў намесьнік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Сяргей Дубіна 22 лютага на 85-й сэсіі Камітэту па ўнутраным транспарце Эўрапейскай эканамічнай камісіі (ЭАК) ААН у Жэнэве.
«Трэба зрабіць захады дзеля забесьпячэньня бесьперабойнай пастаўкі ўсім без выключэньня бакам Эўрапейскага пагадненьня, якое тычыцца працы экіпажаў транспартных сродкаў, мікрасхем для картак лічбавага тахографа», — цытуе Дубіну прэс-служба Мінтранса.
Акрамя гэтага, Дубіна «са шкадаваньнем» сказаў, што «Польшчай прынятае рашэньне аб закрыцьці шэрагу аўтадарожных пунктаў пропуску на агульнай мяжы», а «Літва спыняе чыгуначныя зносіны» на асобных беларуска-літоўскіх пераходах.
«Шматкілямэтровыя чэргі транспартных сродкаў на мяжы з Эўразьвязам ня толькі нэгатыўна адбіваюцца на экалягічнай абстаноўцы, але і перашкаджаюць своечасовай дастаўцы тавараў першай неабходнасьці», — сказаў беларускі чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польшча абмяжоўвае рух грузавікоў на апошнім дзейным пункце пропуску зь БеларусьсюДубіна заклікаў эўрапейскіх калег «да дыялёгу, прыняцьця сумесных намаганьняў па разьвіцьцю ўстойлівага транспарту і пошуку кампрамісных рашэньняў у інтарэсах усіх без выключэньня бакоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Rzeczpospolita: малаімаверна, што ўрад Польшчы прыме рашэньне цалкам закрыць мяжу зь БеларусьсюУ сувязі з уведзенымі ў 2022 годзе санкцыямі ЭЗ спыніў пастаўкі ў Беларусь прадукцыі мікраэлектронікі. Празь недахоп чыпаў з кастрычніка мінулага году беларускім кіроўцам пры ажыцьцяўленьні міжнародных перавозак дазволілі выкарыстоўваць папяровыя раздрукоўкі лічбавага тахографа.
9 лютага ўлады Польшчы абвясьцілі пра закрыцьцё на нявызначаны тэрмін пункту памежнага пропуску Баброўнікі. На такі крок Варшава пайшла пасьля таго, як журналіста і актывіста Саюзу палякаў Анджэя Пачобута ў Беларусі пакаралі 8 гадамі зьняволеньня.
У адказ на ўведзеныя польскім бокам абмежаваньні 17 лютага ўрад Беларусі абмежаваў уезд на тэрыторыю Беларусі для польскіх грузавых аўтамабіляў і цягачоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусь абмежавала ўезд польскіх грузавікоў у адказ на закрыцьцё пераходу Баброўнікі21 лютага Польшча абмежавала рух беларускіх грузавікоў на памежным пераходзе Кукурыкі — Казловічы. Гэта было зроблена «ў сувязі з уведзенымі ўладамі Беларусі абмежаваньнямі для польскіх перавозчыкаў адносна магчымасьці перасячэньня мяжы на беларуска-літоўскім і беларуска-латвійскім памежных пераходах».
Абмежаваньне не распаўсюджваецца на пасажырскія перавозкі на памежным пераходзе Тарэспаль (зь беларускага боку — Берасьце), дадалі ў ведамстве.
МУС Польшчы адзначае, што рух грузавога аўтатранспарту будзе прыпынены «да таго часу, пакуль беларускія ўлады ня здымуць абмежаваньні для польскіх перавозчыкаў».
На мяжы Беларусі і Польшчы ёсьць шэсьць пунктаў пропуску: грузапасажырскія — Брузгі (з польскага боку — Кузніца-Беластоцкая), Бераставіца (Баброўнікі), Пясчатка (Полаўцы), Дамачава (Славатычы); грузавы — Казловічы (Кукурыкі); пасажырскі — Берасьце (Тарэспаль).
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, раней польскія ўлады ў аднабаковым парадку забаранілі перасячэньне мяжы праз Брузгі, Пяшчатку і Дамачава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што адбываецца на беларускіх межах. Мапа дзейных і закрытых пунктаў пропуску