Пэтыцыя за прысваеньне беларусу Лобаву званьня Героя Ўкраіны ўжо сабрала больш за 2 тысячы подпісаў

Эдуард Лобаў

Паводле ўкраінскага заканадаўства, у выпадку, калі пэтыцыю падтрымаюць 30 тысяч грамадзян, яе абавязаны разгледзець прэзыдэнт Украіны.

Як раней пісала Свабода, Іван Завяршынскі, камандзір падразьдзелу, у якім ваяваў грамадзянін Беларусі Эдуард Лобаў, стварыў на сайце прэзыдэнта Ўкраіны пэтыцыю з заклікам пасьмяротна прысвоіць загінуламу беларусу званьне Героя Ўкраіны.

«Эдуард Лобаў зь лета 2015 году браў удзел у абароне Ўкраіны ад расейскай агрэсіі. У 2017 годзе, калі ва ўкраінскую армію дазволілі набіраць іншаземцаў, ён падпісаў на тры гады кантракт з 8-м асобным палком спэцыяльнага прызначэньня ў Хмяльніцкім. Летам 2020 году падпісаў кантракт з 72-й мэханізаванай брыгадай „Чорных запарожцаў“», — адзначаецца ў пэтыцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Варшаве разьвіталіся з Эдуардам Лобавым, яго пахаваюць на могілках Павонзкі. ФОТА

Камандзір паведаміў, што Эдуард Лобаў браў удзел у абароне Кіева, Чарнігава, Бахмуту, Вуглядару.

На сёньня пэтыцыя ўжо сабрала звыш 2 тысяч подпісаў, да завяршэньня збору засталося 85 дзён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«За дзьве гадзіны да сьмерці Эдуард перастраляў расейскі дэсант». Сябры і пабрацімы пра загінулага добраахвотніка Лобава

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі пачалася вайна, ён мяне ўвесь час суцяшаў». Размова з маці загінулага добраахвотніка Эдуарда Лобава