Памежны камітэт Беларусі: пасьля закрыцьця пераходу ў Баброўніках найбольшая колькасьць фур фіксуецца на ўезд у Літву

Літоўскі памежны пункт пропуску Лаварышкес (Lavoriškės) на мяжы зь Беларусьсю. 19 верасьня 2022

На ўезд у Літву фіксуецца найбольшая колькасьць фур, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Пасьля закрыцьця пункту пропуску Баброўнікі — Бераставіца павялічылася нагрузка на літоўскі кірунак, адзначылі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце.

За суткі грузавікі ўяжджалі ў краіны Эўразьаязу з затрымкамі празь літоўскія пункты пропуску «Райгардас» (сумежны «Прывалка»), «Беняконі» (сумежны «Шальчынінкай») і «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»). Кантрольныя службы гэтых пунктаў пропуску аформілі 48%, 80% і 31% фур ад нормы адпаведна.

Скучанасьць легкавых аўтамабіляў захоўваецца на ўезд у Літву і Польшчу перад пунктамі пропуску «Райгардас» (сумежны «Прывалка») і «Тарэспаль» (сумежны «Берасьце»). За суткі праз гэтыя пункты пропуску ўехалі 61% і 44% аўто ад нормы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Закрыцьцё пераходу Баброўнікі — Бераставіца. Апошнія гадзіны працы. ВІДЭА