Пэнсіянэрку Сьвятлану Кароль з Гомля адпусьцілі, суд аштрафаваў за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Ілюстрацыйнае фота

Пэнсіянэрку Сьвятлану Кароль з Гомля адпусьцілі, суд аштрафаваў за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Як стала вядома Свабодзе, яе затрымала міліцыя за «падпіску ў тэлеграме на экстрэмісцкі канал». Яна знаходзілася ў ІЧУ. Сьвятлана Кароль актыўна ўдзельнічала ў руху раварыстаў Гомля.

Увосень 2020-га Сьвятлану Кароль з калегамі-пэдагогамі (раней Сьвятлана працавала настаўніцай) затрымліваў АМАП за ўскладаньне кветак да помніка Ірыне Паскевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За антываенныя допісы затрыманы адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Гомельшчыны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт чэскага Сэнату заклікаў прызнаць КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм