Польшча заўтра, 10 лютага, у 12.00 закрывае памежны пераход зь Беларусьсю ў Баброўніках. Цяпер будзе працаваць толькі адзін з шасьці пунктаў пропуску паміж Беларусьсю і Польшчай — празь Берасьце.
Польшча заўтра, 10 лютага, у 12.00 закрывае памежны пераход зь Беларусьсю ў Баброўніках. Цяпер будзе працаваць толькі адзін з шасьці пунктаў пропуску паміж Беларусьсю і Польшчай — празь Берасьце.
Што адбываецца, што гэта значыць для беларусаў і што ім рабіць, калі застаўся ўсяго адзін пераход? На пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча ў эфіры Свабоды Premium адказвае журналіст польскай газэты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
Шошын зьвязвае закрыцьцё мяжы з прысудам журналісту і дзеячу польскай меншасьці ў Беларусі Анджэю Пачобуту — 8 гадоў зьняволеньня.
«На жаль, у польска-беларускіх стасунках усё так дрэнна і крытычна, што застаецца толькі закрываць межы. Польская дзяржава не разглядала гэтае рашэньне ў катэгорыях здабыткаў і стратаў, бо таваразварот Польшчы зь Нямеччынай большы за 100 млрд эўра, а таваразварот зь Беларусьсю асабліва ня ўлічваецца ў статыстыцы. У адкрытых межах павінен быць зацікаўлены Менск, каб празь Беларусь маглі праяжджаць тавары. На гэтым страціць рэжым Лукашэнкі, страцяць фірмы. Гэта будзе ўдар па беларускай эканоміцы. Беларусь — транзытная краіна, гэта ўдарыць па краінах Цэнтральнай Азіі. Калі ўлады Беларусі не адумаюцца, то будуць і чарговыя крокі, а можа, і поўнае закрыцьцё мяжы», — кажа Руслан Шошын.