Ужо сёньня: гадавіна расстрэлу Максіма Гарэцкага

Максім Гарэцкі ў турме

Падзеі 10 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 лютага 1938 году расстралялі беларускага пісьменьніка Максіма Гарэцкага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў пра Максіма Гарэцкага

Таксама ў гэты дзень

1921 — у складзе Наркамату асьветы БССР стварылі Навукова-тэрміналягічную камісію, каб распрацоўваць тэрміналёгію на беларускай мове.

1940 — адбыўся першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі. 50 тысяч чалавек вывезьлі ў Сыбір і Казахстан.

1962 — адзін з найбольш славутых абменаў шпіёнамі паміж ЗША і СССР: зьбіты над СССР у 1961-м пілёт амэрыканскага шпіёнскага самалёта U2 Фрэнсыс Гэры Паўэрс быў абменены на савецкага шпіёна Ўільяма Фішара, якога ў 1957-м амэрыканцы засудзілі былі на 30 гадоў турмы. Гісторыя легла ў аснову сцэнараў мастацкіх фільмаў «Мёртвы сэзон» (СССР, 1968) і «Мост шпіёнаў» (ЗША, 2015).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расеец на «Шпіёнскім масту» Спілберга ВІДЭА

У гэты дзень нарадзіліся

1868 Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.

1883Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковец і палітычны дзяяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацыянальны гістарычны музэй выкупіў крыж Булак-Балаховіча. Як ён выглядае. ФОТА

1890 Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чытачка Бабкова: Кніга ў торбе — файны магніт!

1898 Бэртальт Брэхт, нямецкі пісьменьнік.

1903Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як лаялі БНР пры Брэжневу і Андропаву

1943Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца.

Міхась Тычына

У памяці

1837 Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як па-беларуску „пир во время чумы“?

1891Соф’я Кавалеўская — матэматык беларускага паходжаньня.

Соф’я Кавалеўская

1980 Браніслаў Ржэўскі, літаратуразнаўца, пэдагог, удзельнік антысавецкіх пратэстаў 1950-х, палітычны вязень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 17 забаронаў. За што ў постсталінскім СССР выганялі з працы, судзілі ці нават расстрэльвалі