Украінская выведка кажа, што «Газпром» стварае ўласную вайсковую кампанію. Расея адказвае пра «арганізацыю бясьпекі»

Расейскі энэргетычны манапаліст «Газпром нефть» стварае ўласную прыватную вайсковую кампанію (ПВК), паведамілі ў Галоўным упраўленьні выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны.

Як паведамляе прэс-служба ГУВ у Тэлеграме, адпаведнае распараджэньне падпісаў кіраўнік ураду РФ Міхаіл Мішусьцін.

«Дакумэнтам устаноўлена, што заснавальнікамі арганізацыі будуць ПАТ „Газпром нефть“ з доляй 70% у статутным фондзе арганізацыі і прыватная ахоўная арганізацыя „Стаф-центр“ з доляй 30%. Пры стварэньні „арганізацыі“ урад РФ спасылаецца на закон „Аб бясьпецы аб’ектаў паліўна-энэргетычнага комплексу“, у якім гаворыцца, што прадпрыемствам галіны „можа быць нададзена права стварэньня прыватнай ахоўнай арганізацыі. “ Памер долі такога прадпрыемства ў статутным фондзе навастворанай „арганізацыі“ ня можа быць меншым за 50%», — удакладняецца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЗША прызнаюць «ПВК Вагнэра» міжнароднай злачыннай арганізацыяй

Украінская выведка заяўляе, што такім чынам у Расеі працягваецца «гонка ўзбраеньняў» сярод асноўных палітычных гульцоў, якія актыўна ствараюць прыватныя войскі паводле прыкладу ПВК Яўгена Прыгожына.

Расея сьцьвярджае, што 6 лютага расейскі ўрад дазволіў «Газпром нефть» стварыць «прыватную ахоўную арганізацыю».

  • Улетку 2022 году зьявілася інфармацыя, што «ПВК Вагнэра» вэрбуе і адпраўляе на вайну расейскіх палонных. Уладальнік кампаніі Яўген Прыгожын, які асабіста набліжаны да расейскага прэзыдэнта, займаецца вэрбоўкай і пабываў больш як у дзесяці калёніях у розных рэгіёнах Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Крамлі прызналі, што Пуцін выдае тайныя ўказы аб памілаваньні асуджаных злачынцаў, якія ідуць на вайну з Украінай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мінабароны Расеі будзе ўзбройваць і забясьпечваць добраахвотнікаў. Гэтага патрабавала група «Вагнэра»