Польшча афіцыйна зьвярнулася да Нямеччыны па дазвол на пастаўкі танкаў «Леапард» Украіне, пра гэта 24 студзеня заявіў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Міністар замежных спраў ФРГ Анналена Бэрбак раней адзначыла, што Нямеччына ня будзе перашкаджаць пастаўкам танкаў з Польшчы, калі краіна падасьць адпаведную заяву. Пры гэтым Польшча распаўсюдзіла паведамленьне, што гатовая паставіць Украіне танкі «Леапард» бяз згоды Нямеччыны.
На фоне дыскусій аб магчымасьці паставак танкаў «Леапард» ва Ўкраіну нямецкі канцэрн «Rheinmetall» паведаміў, што ў яго распараджэньні знаходзіцца 139 «Леапардаў» тыпу 1 і 2, якія ён мог бы адрамантаваць. Такім чынам, тэарэтычна танкі Ўкраіне маглі б быць перададзеныя не бундэсвэрам, а непасрэдна прадпрыемствам на замову ўраду ФРГ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сацыял-дэмакраты Нямеччыны заявілі аб развароце ў дачыненьні да РФЯк заявіў афіцыйны прадстаўнік прадпрыемства «Rheinmetall» Армін Папэргер, у распараджэньні канцэрну знаходзяцца 22 танкі тыпу «Леапард-2A4», якія ён можа прывесьці ў баявую гатоўнасьць для паставак Украіне. Іх рамонт будзе доўжыцца «каля году», пастаўкі магчымыя толькі ў канцы 2023 — пачатку 2024 году. Разам з гэтым Rheinmetall зможа перадаць 88 больш старых танкаў тыпу «Леапард-1».
29 танкаў тыпу «Леапард-2A4» знаходзяцца на рамонце для адпраўкі ў іншыя краіны NATO ў рамках праекту замены баявых машын савецкай вытворчасьці, перададзеных раней Украіне. Яны будуць гатовыя ўжо ў канцы красавіка — пачатку траўня 2023 году. Гэтыя 29 танкаў таксама можна будзе заплянаваць для пастаўкі ва Ўкраіну.
Кіраўнік канцэрну Армін Папэргер дапускае нават магчымасьць пастаўкі ў канцы сакавіка:
«Гэтыя танкі належаць ураду ФРГ. Ён можа рабіць зь імі ўсё што захоча», — адзначыў Папэргер.
Афіцыйны прадстаўнік канцэрну падкрэсьліў, што сытуацыя ў цэлым нестабільная з прычыны рамачных умоў, якія ставяць краіны NATO, розных прамых і непрамых паставак запчастак і складнікаў, а таксама ўмоў заказу, якія зьмяняюцца.
Украіна просіць краіны Захаду паставіць ёй асноўныя баявыя танкі, сцьвярджаючы, што яны павінны дапамагчы правесьці ў 2023 годзе наступальныя апэрацыі дзеля вызваленьня тэрыторый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эстонія дасьць Украіне найбуйнейшы пакет вайсковай дапамогі, усяго яна патраціла на гэта 1 працэнт свайго ВУПУ NATO у сваю чаргу заклікалі паскорыць пастаўку цяжкіх узбраеньняў Украіне, пра гэта ішла гаворка 24 студзеня падчас сустрэчы генэральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга зь кіраўніком Мінабароны ФРН Борысам Пісторыюсам, паведамляе Deutsche Welle.
«Крамлю трэба даць зразумець, што ён не пераможа ў вайне з Украінай», — заявіў Енс Столтэнберг пасьля сустрэчы.
Столтэнберг выказаў упэўненасьць, што рашэньне па нямецкіх баявых танках Leopard для Ўкраіны прымуць ужо хутка. У сваю чаргу, Пісторыюс прызнаў, што ў NATO «няма расколу» ў гэтым пытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нямецкі канцэрн Rheinmetall можа паставіць ва Ўкраіну 139 танкаў «Леапард»Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.