Рэшткі расейскай вайсковай тэхнікі пасьля адступленьня арміі Расеі з Кіеўскай вобласьці. Красавік 2022
Экспэрты інстытуту адзначаюць, што Аляксандар Лукашэнка працягвае балянсаваць супраць Крамля, прадстаўляючы Беларусь як сувэрэнную дзяржаву ў складзе саюзнай дзяржавы, дзе дамінуе Расея.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW), зыходзячы з цяперашняй ваеннай актыўнасьці Расеі ў Беларусі, мяркуюць, што новы наступ зь беларускай тэрыторыі імаверны ў канцы 2023 году.
«Няма прыкметаў таго, што расейскія сілы ў Беларусі маюць структуры камандаваньня і кіраваньня, неабходныя для нападу на Ўкраіну зімой ці вясной 2023 году, аб якім украінцы папярэдзілі ў канцы 2022 году. Здаецца больш імаверным, што расейскія войскі могуць стварыць умовы для новага ўварваньня ва Ўкраіну з Беларусі ў канцы 2023 году, улічваючы нядаўнія паведамленьні аб тым, што Расея і Беларусь плянуюць правесьці маштабныя вучэньні „Захад-2023“ і „Саюзны шчыт-2023“, пэўна, у верасьні 2023 году», — адзначаецца ў справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны.
Паводле экспэртаў, за гэты час Расея правядзе некалькі прызываў у войска, а расейскі ВПК зможа забясьпечыць неабходным вайсковым абсталяваньнем і зброяй.
Экспэрты інстытуту адзначаюць, што Аляксандар Лукашэнка працягвае балянсаваць супраць Крамля, прадстаўляючы Беларусь як сувэрэнную дзяржаву ў складзе саюзнай дзяржавы, дзе дамінуе Расея.
Нападу Расеі з тэрыторыі Беларусі 24 лютага 2022 году папярэднічала правядзеньне супольных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Саюзная рашучасьць».