Прадстаўнік Белага дома: Вучэньні Беларусі і РФ могуць быць як дэманстрацыяй сілы, так і адпрацоўкай апэрацый

Джон Кёрбі

У ЗША няма пацьверджаньня таму, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсьці на ўкраінскую тэрыторыю, заявіў падчас тэлефоннага брыфінгу 18 студзеня каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бясьпекі Белага дома Джон Кірбі.

«Я вам скажу, што мы да гэтага часу ня бачылі ніякіх прыкмет таго, што Беларусь мае намер, плянуе або арганізуецца для таго, каб увайсьці, фізычна пракрасьціся на тэрыторыю Ўкраіны і аказаць дапамогу расейскім войскам», — цытуе Кірбі агенцтва «Укрінформ».

На пытаньне аб цесным вайсковым узаемадзеяньні Менску і Масквы і занепакоенасьцю Польшчы наконт гэтага Кірбі адказаў, што «амэрыканскі бок разьдзяляе гэтыя турботы».

«Відавочна, што Беларусь аказала адчувальную геаграфічную падтрымку Расеі, і РФ працягвае наносіць удары па Ўкраіне зь беларускай тэрыторыі», — заявіў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка заявіў Лаўрову, што Ўкраіна не ідзе на правакацыі супраць Беларусі

Паводле яго, ЗША «ўважліва сочаць» за правядзеньнем сумесных вучэньняў Беларусі і РФ і «па-ранейшаму маніторыць» сытуацыю.

Пры гэтым прадстаўнік Белага дому адзначыў, што «стратэгічная мэта» гэтых вучэньняў «застаецца нявызначанай». Яны могуць быць як «дэманстрацыяй сілы», так і адпрацоўкай «канкрэтных апэрацый» у кантэксьце вайны РФ супраць Украіны, лічыць ён.

  • З 16 студзеня па 1 лютага на тэрыторыі Беларусі праходзяць сумесныя лётна-тактычныя вучэньні беларускай і расійскай авіяцыі. Задзейнічаны ўсе ваенныя аэрадромы краіны.
  • Аляксандар Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», усяляк падтрымліваючы Расею, але «нікога не забіваючы». Ён адмаўляе ўдзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварваньня, а таксама ў асобныя пэрыяды пазьней актыўна выкарыстоўвалася расейскай арміяй для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларускія артылерысты праводзяць зладжваньне з расейскімі войскамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Украіна мае зброю, якая дастане да рэзыдэнцыі Лукашэнкі». Кіраўнік «Беларускага Гаюна» Матолька пра сцэнары вайны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«На Беларусь могуць напасьці, нам трэба бараніцца». Ці рыхтуе прапаганда беларусаў да вайны?