Пачалі судзіць сьпявачку Мэрыем Герасіменку, якую затрымалі за песьню на ўкраінскай мове

Мэрыем Герасіменка

Працэс адбываецца ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Мэрыем Герасіменка — беларуская сьпявачка, якую затрымалі пасьля канцэрту ў менскім бары «Банки-бутылки» на вуліцы Зыбіцкай у пачатку жніўня. На канцэрце Мэрыем Гера (творчы псэўданім) сьпявала песьню вядомага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» «Обійми».

Пасьля затрыманьня сьпявачку двойчы асудзілі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкулу, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак).

Судзіць палітзьняволеную Вікторыя Шабуня, якая раней неаднаразова выносіла палітычна матываваныя выракі.

Папярэдняе зьняволеньне Герасіменка адбывае ў СІЗА-1 у Менску. 23 студзеня ёй споўніцца 29 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ паведамляюць пра новую аблаву на вулічных музыкаў у Менску: з Зыбіцкай забралі адразу тры гурты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Са студзеня па верасень у Беларусі адбылося больш за тысячу парушэньняў правоў дзеячоў культуры