Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ паведамляюць пра новую аблаву на вулічных музыкаў у Менску: з Зыбіцкай забралі адразу тры гурты


Вуліца Зыбіцкая ў Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Вуліца Зыбіцкая ў Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Увечары 18 жніўня на менскай «тусовачнай»​ вуліцы Зыбіцкай АМАП затрымаў удзельнікаў адразу некалькі музычных гуртоў, якія ніякіх песень «пра палітыку» не выконвалі, паведаміў рэдакцыі выданьня «Зеркало» чытач.

Паводле яго, АМАП забраў з Зыбіцкай адразу тры розныя гурты — іх затрымалі без папярэджаньня і адвезьлі ў РУУС. Адзін з калектываў — кавэр-гурт Best Sound Band, які граў на вуліцы са сваёй апаратурай.

«Да іх падышлі, спыталі, хто старшы, і забралі траіх адразу», — расказаў выданьню відавочца. Чытач падкрэсьліў, што музыкі ня гралі «нічога палітычнага».

Знаёмая музыкаў, зь якой зьвязалася выданьне «Медиазона», пацьвердзіла інфармацыю аб затрыманьні. Пры гэтым яна ўдакладніла, што іх «адпусьцілі, пратрымаўшы некалькі гадзін у аддзяленьні».

«Ні пратаколаў, ні папярэджаньняў прад’яўлена не было», — распавяла яна «Медиазоне».

У верасьні 2020 году музыкаў Best Sound Band ужо затрымлівала міліцыя — яны гралі «Разбуры турмы муры» ў пераходзе пад плошчай Якуба Коласа ў Менску. Тады музыкаў пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі нібыта за ўдзел у мітынгу каля філярмоніі.

3 жніўня на тэрасе бара «Банки-Бутылки» на Зыбіцкай затрымалі менскую сьпявачку Мэрыем Герасіменку. Сярод песень, якія яна выканала, былі і творы ўкраінскага гурту «Океан Эльзи». У бар з праверкай прыйшлі санстанцыя і МНС, затрымалі ўладальніка бара і яшчэ аднаго супрацоўніка. Пазьней стала вядома, што ўладальнік бара Андрэй Жук арыштаваны на 30 дзён, а Мэрыем Герасіменка — на 15 дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG